Сям’я-гэта шчасце

16.05.2024

Хто не зможа пагадзіцца са словамі, што сям’я-гэта шчасце?

У Дзень сям’і творчы калектыў тэатральнага гуртка “Журавінка” сабраўся на тэматычны занятак, абмяркоўвалі, што значыць сям’я для кожнага з нас. Гурткоўцы дзяліліся, як цепла раніцай прачнуцца, а цябе чакаюць блінчыкі з мясам і смятанкай, побач стаіць кубачак асалоднага чаю з піражкамі.

Насця Ханько ўзгадала, як з бацькамі пабывала на востраве Кіпр і як было там цудоўна адпачываць. Аляксей Сыч апавядаў пра тое, як дружнай сям’ей любяць лавіць рыбу, а потым смажыць на агні рыбку, якая проста патанае ў роце. Болтач Аліса прамовіла:”А каб вы ведалі, якія смачныя торты і пірожныя выпякае мая мама!”.

Аналізуючы апавяданні дзяцей, становіцца зразумелым, што ў любую хвіліну дзеці звяртаюцца да бацькоў і адчуваюць падтрымку, а гэта самае важнае ў жыцці, калі цябе разумеюць і кахаюць.  

Гаворка працягвалася наперабой, кожнаму хацелася падзяліцца, як добра ў сваей сям’і.

Няхай ярка свеціць сонца на планеце і будуць шчаслівымі ўсе !

Н.Л.Сыч, педагог дадатковай адукацыі Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі

поделиться в: