Святочны рытуал Вялікадня

09.04.2023

09 красавіка навучэнцы фальклорнага кружка "Крынічка" на базе Ляшчанскай СШ адрадзілі галоўны святочны рытуал Вялікадня, які ўласцівы толькі беларусам, а таму з’яўляецца нашай спецыфічнай фальклорнай адметнасцю — валачобніцтва.

Нават дождж не перашкодзіў валачобнікам абыходзіць двары, славіць Бога, віншаваць гаспадароў дома і іх дзяцей, жадаць ім здароўя і добрага ўраджаю, спяваць ў іх гонар валачобныя песні. За гэта гаспадары частавалі іх булкамі, яйкамі, каўбасамі.

Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!
Сабіраліся валачобнікі,
Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!
Сабіраліся — рыхтаваліся.
Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!
— Ой, пойдзем мы ды іграючы,
Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!
Іграючы — спяваючы,
Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!
Слаўнага гаспадара шукаючы.
Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!...
Заведующий отделением культурно-досуговой деятельности Степаненко И. В