Да Дня роднай мовы
17.02.2024Родная мова – гэта тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта
цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа, носьбіт калектыўнай памяці.
Суботні дзень 17 лютага даў магчымасць удзельнікам аб’яднанняў па інтарэсах 13 – 16 гадоў паглыбіцца ў “Скарбніцу роднай мовы”. Такую магчымасць прадставілі дзяўчатам і юнакам навучэнцы фальклорна-этнаграфічнай тэатральнай студыі “Эцюд”. Сярод скарбаў адной з самых багатых моваў адшукваліся на аўкцыён любімыя словы, разглядалася тое, што адным словам не сказаць, і тыя словы якія робяць нашу мову ўнікальнай. Знайшоўся час і для загадак, і для прымавак – іх нават ўдала інсцэніравалі. Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў пазнавальна-конкурснай гульні выклікала тое, што ўсё падавалася праз сучасныя інтэрактыўныя формы з выкарыстаннем тэлефонаў, QR-кодаў, пошукавых сістэм, тэматычнага мультфильма