Фальклорнае свята «Вялікдзень”,”Чырвоная шапачка і сябры”.

26.04.2024

Пад такой назвай прайшло справаздачнае мерапрыемства фальклорнай студыі ”Чабарок” і тэатральнага гуртка ”Журавінка”. Гледачамі  мерапрыемства былі школьнікі і настаўнікі сярэдніх школ №1 і №3 г.Шчучына.

Гурткоўцы прадставілі міні-спектакль ”Чырвоная шапачка і яе сябры”. Чырвоная шапачка (Васюк Аляксандра, Кушынская Дамініка) няслі пірог бабулі і на шляху ёй сустрэліся птушаняты, кацяня, воўк. Усе яны пасябравалі і разам адправіліся да бабулі з пачастункам.

Фальклорнае свята было прысвечана ”Вялікадню”. Гурткоўцы прадэманстравалі элементы свята ”Вербніца”: галінкамі “асвянцілі” кожнага прысутнага ў зале са словамі: ”Не я б’ю, вярба бо, за тыдзень Влікдзень”, клікалі дождж абрадавымі песнямі, спявалі песні ”Хрыстос уваскрос”.

Цікавымі для гледачоў сталі слушныя парады, што неабходна рабіць на свята “Вербніцу і “Вялікдзень”. Напрыклад: з’есці пупырэшку вярбы і не будзеш  баяцца маланкі, пакласці залатыя рэчы і чырвонае яйцо, то абавязкова памаладзееце і разбагацееце, у святочны дзень ніхто не павінен спрачацца.

Завяршылася мерапрыемства пастаноўкай на беларускай мове ”Цар Ірад”. Артыстамі выступілі вучні другога класа, але цудоўна справіліся з ролямі воіна (Розмысла Назар, Дземчанка Ева), анёлы (Сіпайла Яна, Новік Ганна, Томчык Мілана, Паўлюкевіч Руслана), д’ябла (Огір Дар’я, Кушынская Дамініка), смерць(Бойка Яўгеній, Межва Яна) і іншыя ўдзельнікі выконвалі свае ролі  выдатна. Гледачы атрымалі зарад бадзерасці.

Н.Л.Сыч, педагог дадатковай адукацыі Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі