Интеллектуальный турнир "Моя Беларусь"
01.11.20241 лістапада для навучэнцаў астрынскага мікрараена ў цэнтры вольнага часу " Спадчына" быў арганізаваны інтэлектуальны турнір "Мая Беларусь" з мэтай паглыбіць веды пра гісторыка- культурную спадчыну Беларусі і яе дасягненні, фарміраваць паважлівыя адносіны да сваей Радзімы, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.
Для правядзення інтэлектуальнага турніра былі сфарміраваны 2 каманды: " Васількі" і "Буслікі". Кожная каманда праявіла эрудыцыю, свой талент, веды. Увазе навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя "Мая Беларусь", арганізавана выстава "Зямля бацькоў, мая зямля". У ходзе мерапрыемства дзеці адзначылі, што нам ёсць, чым ганарыцца, упэўніліся яшчэ раз, што краіна, у якой мы жывем,- гэта самае дарагое, што ёсць у нас. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ей, ганарыцца ёй і берагчы яе культурную спадчыну. У заключэнне мерапрыемства навучэнцы выказалі сваю любоў і адданасць роднай зямлі , прымацаваўшы сімвалы ў выглядзе сэрца. Атрымалі ўзнагароды і нечаканыя сюрпрызы- падарункі.
Люткевіч Г.М, педагог дадатковай адукацыі